Lukashenka receives Poland's FM in Minsk

Беларусь і Польшча могуць адыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшчы Вітольдам Вашчыкоўскім.

“Жывем побач, гісторыя нібыта адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у кагосьці іх болей, у кагосьці меней, а шлях міністра з Варшавы ў Мінску стаўся такім доўгім”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

“Не скажу, што ёсць праблемы, якія нам складана ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашальныя. Пры наяўнасці волі з абодвух бакоў мы іх можам вырашыць, прытым любыя праблемы. Галоўнае — дамовіцца пра крытэрыі. І тут, я мяркую, праблемаў не будзе”, — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка таксама сказаў, што беларускі бок будзе кіравацца тымі крытэрыямі адбудавання адносінаў, на якіх грунтуецца польская знешняя палітыка. Але пры гэтым ён адзначыў, што Беларусі не псуе пазіцыя выбару паміж Расіяй і Еўрасаюзам. 

“Мяркую, што Польшча болей, чым хтосьці яшчэ, зацікаўленая, каб Беларусь была не толькі незалежнай дзяржавай, але і стабільнай. Мяркую, вам нестабільная яшчэ адна дзяржава на захадзе пасля Украіны не патрэбная. Гэта не на карысць будзе Польшчы”, — сказаў беларускі кіраўнік.