"Экстрэмістамі" сталі сайт і Instagram крамы з нацыянальнай сімволікай "Росквіт"

Крама "Росквіт" / instagram.com/krama_roskvit
Крама "Росквіт" / instagram.com/krama_roskvit

Сайт і Instagram-акаўнт баранавіцкай крамы з нацыянальнай сімволікай «Росквіт» прызнаныя "экстрэмісцкімі", перадаюць праваабаронцы. Такое рашэнне 28 лістапада прыняў суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.

У гаспадара крамы Юрыя Казакевіча за гэтую восень двойчы адбываліся ператрусы. Апошні з іх адбыўся 23 лістапада.

У кастрычніку адміністрацыя гандлёвага цэнтру, дзе месцілася крама, завесіла ўваход у яе. Паведамляецца, што адміністрацыі "настойліва раілі" зрабіць так, каб крама больш не працавала.

Недзяржаўнымя крамам з нацыянальнай сімволікай у Беларусі актыўна перашкаджаюць апошнія два гады. Былі вымушаныя зачыніцца крамы ў розных гарадах Беларусі — Symbal.by, "Мой модны кут", "Цудоўная крама", "Князь Вітаўт" ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі