Эксперт: пазітыўны вынік санкцый — сыход з кіраўніцтва кампаніі тых, хто крадзе

Работнікі МАЗ у час жнівеньскіх пратэстаў / Еўрарадыё
Работнікі МАЗ у час жнівеньскіх пратэстаў / Еўрарадыё

Як паўплываюць сектаральныя санкцыі на беларускую эканоміку і звычайнага беларуса? У чым іх пазітыўны эфект? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае юрыст, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, адказны за пытанні юстыцыі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.

Замест 60 тысяч долараў — 20-30 мільёнаў

 

Безумоўна, беларускай эканоміцы санкцыі наносяць шкоду. Нават па афіцыйных звестках МЗС, 20 адсоткаў беларускага экспарту — гэта Еўрасаюз.

Што да ўплыву на простага грамадзяніна Беларусі, то я магу растлумачыць усё на канкрэтным прыкладзе завода МАЗ. Гэта публічная кампанія, звесткі якой знаходзяцца ў адкрытых крыніцах. У іх чысты прыбытак — менш за 60 тысяч долараў пры абароце паўтара мільярда рублёў. Гэта значыць, прадалі тавару на 600 мільёнаў долараў, а зарабілі менш за 60 тысяч долараў.

І вось 15 000 супрацоўнікаў, якія кожны дзень ходзяць на працу, стараюцца. Кожны супрацоўнік, атрымліваецца, прынёс 3,70 долара за год сваёй працы. Якое гэтаму можа быць тлумачэнне?

Па-першае, прадпрыемствам кіруюць фантастычна неэфектыўна. Другі магчымы варыянт — кіраўніцтва прадпрыемства крадзе. Трэці — кіраўніцтва аптымізуе падаткі і такім чынам грошы застаюцца на ланцужку старонніх кампаній, у афшорах і гэтак далей. Можа быць усё разам.

Санкцыі накіраваныя на тое, каб тыя людзі, якія цяпер незаконна валодаюць і распараджаюцца актывамі, сышлі. Потым МАЗ замест 60 000 долараў пачне зарабляць 10, 20, 30 мільёнаў, якія ён можа зарабляць. Не трэба вынаходзіць "Тэслу", проста трэба перастаць красці. Вось і будзе пазітыўны эканамічны эфект ад санкцый.

Эксперт: позитивный итог санкций — уход из руководства компании тех, кто ворует
МАЗ / reform.by

Што можна сказаць простаму рабочаму?

 

У цябе крадуць 99 адсоткаў прыбытку. Гэта відаць па паказчыках эфектыўнасці найбліжэйшых канкурэнтаў. Паглядзі, колькі зарабляюць рабочыя ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі. Калі цябе такое задавальняе, можна працягваць працаваць, падпісаць ліст супраць санкцый і далей жыць з Лукашэнкам.

Частка рынкаў адыдзе, але іншага варыянта няма

 

За нешта мы таргуемся, а за нешта не. І асабіста мяне, вядома, засмучае, што беларускія прадпрыемствы, якія ёсць флагманамі, страцяць рынкі. Але яшчэ мацней мяне засмучае тое, што кожны дзень у беларускіх турмах хтосьці не можа спаць, есці, не атрымлівае медыцынскай дапамогі.

Я не хачу за гэта таргавацца і не бачу іншых варыянтаў. Калі людзям год кажуць: "Перастаньце катаваць людзей!", а яны ў адказ: "Мы нікога не катавалі", што застаецца рабіць?

Ці ёсць пагроза страты суверэнітэту?

 

Я ўсё ж веру, што суверэнітэт Беларусі не ў руках у Лаўрова і Макея. Веру, што беларускі народ валодае нейкай самастойнай суб'ектнасцю. Ён будзе выбіраць, якой доляй суверэнітэту падзяліцца.

Вядома, падпісваючы ўсякую міжнародную дамову (Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза), мы адмаўляемся ад часткі свайго суверэнітэту добраахвотна. Але на сёння, як мы бачым, ні ЕС, ні ЗША — ні адзін сур'ёзны міжнародны гулец не надасць легітымнасці подпісам, якія могуць быць пастаўлены.

Я не ведаю, чаму можа адчуваць радасць кіраўніцтва Расіі. Магчыма, яны хочуць купіць актыў, які страчвае ў цане, па зніжаным кошце. На мой погляд, гэта недружалюбная палітыка ў адносінах да Беларусі.

Поўны запіс эфіру з Міхаілам Кірылюком глядзіце ніжэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі