Экс-супрацоўніцу "Фабрыкі троляў", затрыманую ў Мінску па запыце ЗША, выпусцілі

Экс-супрацоўніцу "Фабрыкі троляў", затрыманую ў Мінску па запыце ЗША, выпусцілі

Колішняя супрацоўніца расійскай "Фабрыкі троляў" Ганна Багачова, затрыманая ў Мінску па запыце ЗША, вызваленая. Багачова, якую ў Злучаных Штатах падазраюць ва ўмяшальніцтве ў прэзідэнцкія выбары 2016 года, ужо на свабодзе, паведамляе амбасада Расіі ў Беларусі.

"Расійская грамадзянка Ганна Багачова, пра "сітуацыю" з затрыманнем якой праваахоўнымі органамі Беларусі праінфармаваў шэраг СМІ, у размове з супрацоўнікам консульскай службы Пасольства Расіі ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што знаходзіцца на свабодзе", — напісана ў твітары амбасады.

Раней затрыманне расіянкі пацвердзілі ў МЗС Расіі, напісаўшы, што сітуацыя "знаходзіцца ва ўвазе" консульскага аддзела амбасады. Таксама пра яе напісаў сябра Грамадскай палаты Расіі Аляксандр Малькевіч:

"Багачову затрымаў Інтэрпол па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні ў прэзыдэнцкія выбары 2016 года", — паведаміў ён. Па яго словах, разам з ёю былі муж і маленькі дзіця, яны ехалі на адпачынак.

Прадстаўнікі беларускіх сілавых струкур затрыманне не каментавалі.

Пра затрыманне Ганны Багачовай стала вядома сёння раніцай. Сам інцыдэнт здарыўся напярэдадні, расіянку затрымалі ў адным з мінскіх гатэляў. Паведамлялася, што гэта зроблена па запыце са Злучаных Штатаў.

Расійская "Новая газета" пісала, што Ганна Багачова пэўны час таму з'яўлялася супрацоўніцай "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў" (больш вядома га як "Фабрыка троляў" расійскага бізнесмена Яўгена Прыгожына). Таксама выданне даведалася, што Багачова ў свой час была сяброўкай нацыяналістычных арганізацыяй і падтрымлівала ў судзе асуджанага на пажыццёвае зняволенне па справе "Баявой арганізацыі рускіх нацыяналістаў" (БОРН) Іллю Гарачава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі