Дзяўчына з усмешкай на руках у АМАПа: Не разумею, навошта яны мяне неслі

Дзяўчына з усмешкай на руках у АМАПа: Не разумею, навошта яны мяне неслі

Адной з першых, каго "павязалі" амапаўцы 25 сакавіка, стала Алена Луцковіч з г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фота дзяўчыны з усмешкай, якую нясуць сілавікі, імгненна разляцелася па інтэрнэце.


Алена — сябра АГП, і акцыя ў Мінску для яе — далёка не першая. Акцябрскі знаходзіцца за 200 км як ад Гомеля, так і ад Мінска, і Алена абрала ўсё ж Мінск, дзе, меркавалася, адбудзецца самае масавае святкаванне Дня Волі.


"Я была гатовая да таго, што мяне  паб'юць, — смяецца дзяўчына. — Спачатку я доўга прарывалася ў раён Акадэміі навук, яшчэ да 14-й, бо баялася, што потым увогуле туды не траплю. Калі ўдалося гэта зрабіць, сутрэла знаёмых, ва ўсіх быў святочны настрой. А потым я дастала сцяг і надзела яго на плечы. Адразу падышлі амапаўцы і сказалі, каб я сышла адтуль. Я адказала, што іх патрабаванні незаконныя, таму я нікуды не пайду. Яны адразу мяне падхапілі і пацягнулі ў аўтазак. Праўда, я не была гатовая да таго, што адзін бярэ за руку, а другі засоўвае свае рукі мне, прабачце, паміж ног, каб захапіць нагу. У той момант, які зафіксавалі фатографы, я казала ім, што дастаткова было б мяне ўзяць пад локці: колькі там мяне, падштурхнулі б, і я пайшла б перад імі, нікуды не падзелася б. Навошта яны мяне бралі пад рукі, незразумела і камічна. У аўтазаку ў мяне запатрабавалі зняць сцяг, маўляў, калі не здымеце, мы ўсё адно забярэм і парвем. Я адмовілася. І ніхто не забраў, ніхто не парваў".

 

Дзяўчына з усмешкай на руках у АМАПа: Не разумею, навошта яны мяне неслі
А тут Алену ўжо літаральна нясуць. Фота Дзмітрый Брушко, tut.by

Аўтазак адвёз "парушальнікаў" у Ленінскі РУУС. Там іх паставілі на расцяжку. У выніку ў міліцыі Алена разам з іншымі зняволенымі правяла сем гадзін. Каля дзявятай вечара дзяўчыну адпусцілі без складання пратаколу.

 

Дзяўчына з усмешкай на руках у АМАПа: Не разумею, навошта яны мяне неслі
Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі