Дзяржпагранкамітэт: Літва перакідае бежанцаў з лагераў у іншыя краіны ЕС

Лагер бежанцаў у Літве​ / DELFI / Josvydas Elinskas
Лагер бежанцаў у Літве​ / DELFI / Josvydas Elinskas

Дзяржпагранкамітэт Беларусі валодае "пэўнымі дадзенымі" аб тым, што Літва праводзіць мэтанакіраваную акцыю па перакідцы бежанцаў са сваёй тэрыторыі ў іншыя краіны Еўрасаюза, заяўляе ведамства.

У Дзяржпагранкамітэце мяркуюць, што Літва "імітуе уцёкі" мігрантаў, паколькі яны імкнуцца перабрацца з гэтай краіны ў больш багатыя краіны, такія як Германія, Аўстрыя і Бельгія.

"Масавыя ўцёкі немагчымыя па прычыне ўтрымання бежанцаў пад узмоцненай кругласутачнай узброенай аховай паліцыі і вайскоўцаў. У ахове выкарыстоўваюцца службовыя сабакі. Гэтыя так званыя лагеры абсталяваны платамі, калючым дротам і тэхнічнымі сродкамі аховы", — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

У ведамстве робяць выснову, што па гэтых прычынах мігранты не могуць пакінуць цэнтры ўтрымання "без знешняга садзейнічання".

Як паведамляла Еўрарадыё, у цяперашні час мігрантаў у Літве ахоўваюць супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі, паліцыя, памежнікі і супрацоўнікі Дэпартамента турмаў.

Па дадзеных праваахоўнікаў, за апошнія два тыдні зафіксавана 70 спробаў мігрантаў збегчы з лагераў. 21 мігрант быў вернуты. Усяго з пачатку года з лагераў бежанцаў у Літве збеглі 704 мігранта, 146 з іх былі затрыманыя і вернутыя назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі