Дзмітрый Быкаў: у Беларусі жахлівая дэградацыя на ўсіх узроўнях

Дзмітрый Быкаў: у Беларусі жахлівая дэградацыя на ўсіх узроўнях

Расійскі пісьменнік і журналіст Дзмітрый Быкаў у праграме "Один" на радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Адзін з слухачоў задаў яму пытанне наконт таго, ці ёсць у нашай краіны шанцы "пайсці па еўрапейскім шляху" і папрасіў пракаментаваць антыінтэграцыйныя пратэсты ў Мінску.

"На жаль, галоўная праблема ў тым, што рабства не праходзіць бязследна, — кажа Быкаў. — І 25 гадоў фактычнага рабства ў Беларусі, якое мы назіралі, яно таксама бязследна не прайшло. Я не веру, што пры Лукашэнку там паспела сфармавацца выразная апазіцыя. Вядома, Лукашэнка стылістычна цэльны і пры ім можа ўзнікнуць стылістычна цэльны пратэст. Ну як пры Сталіне ўзнікалі выкаваныя сталінізмам дэсідэнты. Але пакуль я гэтага не бачу. Я бачыў у Беларусі ў апошнія 25 гадоў жахлівую дэградацыю на ўсіх узроўнях. І вялікай літаратуры за апошні час я там не бачыў, хоць аддалена параўнальнай з [Уладзімірам] Караткевічам і нават са [Святланай] Алексіевіч. Я не бачыў за апошні час там сур'ёзнай драматургіі, кінематографу. Не бачыў я там нічога, што магло б неяк справакаваць культурны выбух. А калі гэтага няма, то няма і апазіцыі. Вялікае адчуванне, што няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі