Вы тут

“Дзінь-дон. Я ваша мама!”: у Мінску пакажуць мюзікл, які нельга прапусціць

Удзельнікі праекта "МюзікЛэнд" / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

21 снежня ў ДК МАЗ адбудзецца прэм'ера навагодняга мюзікла "Дзінь-Дон. Я ваша мама!". Адзінаццаць дарослых і дваццаць пяць маленькіх артыстаў аб'ядналіся ў тэатральным праекце "МюзікЛэнд", каб прадставіць спектакль па матывах знакамітай савецка-румынскай кінаказкі "Мама" 1976 года.

19 снежня ў гасцях у Еўрарадыё — артысткі ансамбля мюзікла Аліна Зарэмба і Дар'я Путырская, вядучы артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужаны артыст Беларусі, выканаўца ролі Ваўка ў мюзікле Сяргей Чэкерэс, а таксама кіраўнік праекта "МюзікЛэнд", прадзюсар і арт-менеджар Вольга Нікалаеўская.

Пагаворым пра будучую прэм'еру і пра тое, наколькі запатрабаваныя сёння мюзіклы ў Беларусі.

 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".