Джо Байдэн назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам і раскрытыкаваў Дональда Трампа за тое, што той не адрэагаваў на сітуацыю ў Беларусі, паведамляе Reuters.

"Прэзідэнт Трамп адмаўляецца выказацца супраць дзеяньняў Лукашэнкі або прапанаваць сваю падтрымку прадэмакратычнаму руху", — заявіў Байдэн.

Па словах амерыканскага палітыка, кіраўнік Беларусі "ў страху хаваецца ад уласных грамадзян і адмаўляецца прыняць волю народа".

Цырымонію інаўгурацыі Лукашэнкі, якая прайшла 23 верасня ў закрытым рэжыме, Байдэн назваў фіктыўнай. Кандыдат ад дэмакратаў дадаў, што падтрымлівае мірныя акцыі пратэсту ў Беларусі і лічыць неабходным правесці новыя выбары. Ён таксама запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў.

Раней сенатар ЗША Рычард Дурбін выказаў сумнеў, што Дональд Трамп пагодзіцца на санкцыі, якія прапанавалі 13 сенатараў з абедзвюх партый, супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі