Вы тут

Дзецям у садках штодня (або штотыдзень) будуць ставіць дзяржаўны гімн

Беларускім дашкольнікам будуць штодня ставіць дзяржаўны гімн / pixabay.com

Выхаванцам дзіцячых садкоў Гродзеншчыны будуць ставіць для праслухоўвання дзяржаўны гімн. Адпаведны дакумент прыняло галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

У ім гаворыцца, што дзецям будуць абавязкова ўключаць дзяржаўны гімн перад пачаткам навучальнага года, а ў сярэдніх і старэйшых групах — яшчэ і перад пачаткам заняткаў (штодзень ці штотыдзень). Раз на месяц іх абавязкова будуць вадзіць на прагулкі ды экскурсіі ў музеі і да гістарычных помнікаў. Перад дзяржаўнымі святамі выхавацелі будуць абавязаныя праводзіць заняткі на тэму "Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн" і г.д. 

Гэтыя меры чыноўнікі вырашылі прыняць "у сувязі з апошнімі не зусім правільнымі падзеямі". Так заявіла журналістам (якія звярнуліся як бацькі) галоўны спецыяліст па пытаннях дашкольнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродна Анжаліка Кухта.  

Наконт частаты ўключэння гімна (штодзень або штотыдзень) чыноўніца патлумачыла: "Гэта вызначае ўстанова адукацыі або раён, на тэрыторыі якога гэтая ўстанова знаходзіцца. Але тое, што гэтая праца павінна весціся, гэта так. І дзеці павінны знаёміцца з гімнам, ведаць, што такое гімн".

Праўда, Кухта ўдакладніла, што ўзрост дзяцей будзе ўлічвацца: "Двухгадовым дзецям ніхто гімн уключаць не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.