Дыстанцыйную форму адукацыі ў беларускіх ВНУ ўвядуць у 2023 годзе

Дыстанцыйную форму адукацыі ў беларускіх ВНУ ўвядуць у 2023 годзе. Пра гэта ў інтэрв'ю "Народнай газеце" заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч. Ён спадзяецца, што да таго часу будзе вырашаны "шэраг тэхнічных пытанняў". А калі іх не ўдасца вырашыць?

Каспяровіч кажа, што дыстанцыйная форма адукацыі будзе актыўна развівацца ў сферы дадатковай адукацыі дарослых, па асобных спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі і кропкава ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. "Што датычыць школы, то тут катэгарычнае не", — заявіў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.