Дырэктара Баранавіцкіх цепласетак затрымалі за атрыманне хабару

Дырэктара Баранавіцкіх цепласетак затрымалі за атрыманне хабару

Па падазрэнні ў атрыманні хабару ад камерцыйнай структуры затрыманы дырэктар КУВП "Баранавічы Камунцепласетка" Віталь Кадышын. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца Баранавіцкага ГАУС Вольга Давідовіч.

Супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі дырэктара 27 лютага каля 11-й гадзіны раніцы на вуліцы Брэсцкай. Па словах відавочцаў, з асабістага аўтамабіля дырэктара аператыўнікі канфіскавалі канверт з грашыма.

Паводле інфармацыі мясцовага выдання Intex-press, у канверце, які дасталі з машыны Кадышына, была стопка купюраў наміналам 50 рублёў. Па падліках журналістаў, у канверце было 60 купюраў. Гэта значыць, у пачку было каля 3000 рублёў, або 1500 долараў у эквіваленце.

КУВП "Баранавічы Камунцепласетка" займалася мадэрнізацыяй кацельні ў мікрараёне Тэксер. Яе будаўніцтва фінансуе Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця. Новую кацельню мусілі здаць у лютым 2017 года, аднак аб'ект не быў уведзены ў эксплуатацыю ў належныя тэрміны. Будаўніцтва суправаджалася зменай генпадрадчыка і судовымі разглядамі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі