Дырэктара архітэктурнага бюро асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у пратэстах

Канстанцін Высочын / фота з сацсетак​
Канстанцін Высочын / фота з сацсетак​

Крэатыўнага дырэктара архітэктурнага бюро Канстанціна Высочына асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд адбыўся яшчэ 12 жніўня, але праваабаронцы даведаліся пра прысуд толькі цяпер.

Высочына затрымалі ў пачатку красавіка за каментар пра падзеі ва Украіне. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што ён вырашыў у сацсетках "хайпануць па тэме ўкраінскіх падзей". Аднак затым, пасля даследавання тэлефона Высочына, сілавікі распачалі супраць яго крымінальную справу паводле арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".  

Пасля вынясення прысуду Канстанціна вызвалілі ў зале суда — да накіравання на "хімію". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі