Вы тут

Дырэктар Інстытута гісторыі бачыць у праекце Лукашэнкі традыцыі Полацкага веча

Вадзім Лакіза (у цэнтры) / grsu.by

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза бачыць у праекце канстытуцыйнай рэформы Аляксандра Лукашэнкі традыцыі... Полацкага веча. Ён разважае на гэтую тэму на старонках газеты "Рэспубліка". Лакіза заявіў, што Усебеларускім народным сходам "захоўваюцца традыцыі, якія ідуць з глыбіні беларускай гісторыі". Раней нешта падобнае пра Полацкае веча гаварыў і сам Лукашэнка.

Вадзім Лакіза займае пасаду кіраўніка Інстытута гісторыі з канца 2020 года. Ён з натхненнем кажа, што 2022-гі, як Год гістарычнай памяці, і 2021-ы, як Год народнага адзінства, накіраваны "на згуртаванне беларускага грамадства" (а тым часам у нашай краіне амаль тысяча палітвязняў!). "Вывучэнне новых старонак гісторыі, у тым ліку па генацыдзе беларускага народа, накіраваных на замацаванне гістарычнай праўды ў масавай свядомасці, увекавечванне памяці герояў — гэта ж важная частка нашых нацыянальных інтарэсаў!", — працягвае Лакіза.

Свой артыкул ён з пафасам заканчвае такім радком: "Упэўнены, пасля гісторыкі скажуць: гэта быў час, калі прымаліся лёсавызначальныя рашэнні па далейшым развіцці Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.