Вы тут

Дырэктар "Амкадор-Пінск" знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце ШВЛ

Дырэктар "Амкадор-Пінск" знаходзіцца на апараце ШВЛ / svaboda.org

Дырэктар ЗАТ "Амкадор-Пінск" Міхаіл Бут-Гусаім знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён ляжыць у інфекцыйным аддзяленні Пінскай лякарні, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на адміністрацыю прадпрыемства.

Паведамляецца, што Бут-Гусаіму зрабілі тэст на каранавірус, але вынікаў пакуль няма. Дырэктар хварэе ўжо з тыдзень, аднак у лякарню яго паклалі ў суботу, 16 траўня.

Неафмцыйныя крыніцы распавялі журналістам, што дырэктару стала кепска пасля ўскладання кветак на 9 траўня. да яго прыходзіў участковы тэрапеўт. 16 траўня стан хворага пагоршыўся, тэмпэратура паднялася да 41,5 градуса. Тады яго паклалі ў лякарню, падключылі да ШВЛ і ўзялі тэст на каранавірус.

У адміністрацыі прадпрыемства паведамілі, што сёння закрыў бальнічны галоўны інжынер, але ў яго "была прастуда". У панядзелак ён выйдзе на працу.

Таксама на "Амкадор-Пінск" заяўляюць, што ніводнага пацверджанага выпадку COVID-19 у іх няма. 

Як паведамляла Мінздароўя, агулам у Беларусі на сёння налічваецца 32 426 выпадкаў заражэння каранавірусам, 179 пацыентаў памерлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.