DW: у мінскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі

У мужчын з Расіі ў Беларусі правяраюць дакументы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У мужчын з Расіі ў Беларусі правяраюць дакументы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У мінскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расійскімі пашпартамі. Займаецца гэтым міліцыя, піша @dw_belarus са спасылкай на свае крыніцы.

Як вядома, пасля абвяшчэння ў РФ частковай мабілізацыі нямала мужчын спрабуюць выехаць за мяжу — у Манголію, Казахстан, Грузію, Фінляндыю і ў Беларусь. Раней "Наша ніва" паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што 21 верасня сілавікам у Беларусі далі вуснае ўказанне адсочваць расіян, якія ў нашай краіне хаваюцца ад мабілізацыі. Яны мусяць іх ідэнтыфікаваць — праз беларусаў, якія здаюць жыллё ў арэнду, праз адсочванне аўтамабіляў з расійскімі нумарамі. Сілавікі мяркуюць, што ўхілістаў будуць выдаваць у РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі