Два іранцы прыехалі на беларуска-польскую мяжу на таксоўцы з Мінска

Два іранцы прыехалі на беларуска-польскую мяжу на таксоўцы з Мінска

Увечары 30 ліпеня на памежнай дарозе пад Гроднам нарад затрымаў двух замежнікаў, якія ехалі ў бок Польшчы на таксоўцы. Кіроўцам быў грамадзянін Беларусі, адзначае прэс-служба Памежнага камітэта.

Выявілася, што пасажырамі таксоўкі былі іранцы. У іх былі пашпарты з аднаразовымі беларускімі візамі, але не было пропускаў у памежную зону. Мужчыны прызналіся, што планавалі незаконна перабрацца ў Еўрасаюз у пошуках лепшых умоваў жыцця. Пры сабе яны мелі цёплыя рэчы, ежу і валюту.

Іранцаў аштрафавалі — на 765 рублёў кожнага (па 30 базавых велічыняў). Пасля гэтага іх дэпартавалі з Беларусі з забаранілі ўязджаць у краіны на працягу пяці гадоў. Кіроўцу таксі прыцягнулі да адказнасці за дапамогу правапарушальнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі