Вы тут

Доктар, якога ўдарыў #ямыбацька, — на бальнічным з чэрапна-мазгавой траўмай

П'яны прыхільнік Лукашэнкі напаў на доктара / кадр з відэа

Доктар хуткай дапамогі, на якога ў лякарні напаў п'яны #ямыбацька, знаходзіцца на бальнічным. У яго дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, паведамляе "Першы рэгіён".

Рэзанансны канлікт адбыўся 5 студзеня ў Брэсцкай гарадской лякарні хуткай меддапамогі. Нецвярозы мужчына абмацюкаў медыка, заявіўшы, што той не любіць Аляксандра Лукашэнку, а потым ударыў яго ў твар. Усё гэта адбывалася на вачах міліцыянта, які адвёў скандаліста ўбок. Канфлікт трапіў на відэа. На ім бачна, што сам медык ніяк не адказвае п'янаму пацыенту. 

Міліцыя пачала праверку здарэння.

Дэбашырам выявіўся адстаўны вайсковец, кіроўца школьнага аўтобуса. Пасля скандалу яго звольнілі з працы. 

У каментары журналістам галоўны лекар станцыі хуткай меддапамогі Брэста Валянціна Пашкевіч заявіла, што палітычнай падшэўкі ў канфлікту няма. Па яе словах, інструкцыя не дазваляе весці размовы з пацыентамі, якіх дастаўляюць у лякарню. 

"Медыцына павінна быць па-за палітыкай і вытрымліваць нейтралітэт. Супрацоўнікам хуткай дапамогі абсалютна абыякава, які кантынгент перад імі. Задача адна — выратаваць", — тлумачыць Пашкевіч. Словы нападніка, што лекар вёў з ім палітычныя размовы, яна называе абсурднымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.