У Беларусь прыляцела дзяжурнае звяно расійскіх знішчальнікаў Су-27

Разам са знішчальнікамі ў Баранавічы з Расіі перабазаваўся тэхнічны персанал, інфармуе БелаПАН.





Нагадаем, сёлета ў красавіку міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў Мінску паведаміў, што Расія хоча размясціць на тэрыторыі Беларусі да 2015 года знішчальны авіяполк. Тады ён заявіў, што ўжо сёлета ў Беларусі мяркуецца стварыць авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно знішчальнікаў.





26 чэрвеня стала вядома, што расійская авіябаза будзе дыслакавацца ў Лідзе на Гродзеншчыне і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. На ёй будуць размяшчацца мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.





Потым з'явілася інфармацыя аб размяшчэнні прынамсі дзяжурных знішчальнікаў у Баранавічах.