Для задаволеных і не: у віцебскіх паліклініках цяпер па дзве кнігі скаргаў

Для задаволеных і не: у віцебскіх паліклініках цяпер па дзве кнігі скаргаў

У віцебскай паліклініцы № 2 увялі дадатковы ліст для водгукаў і пажаданняў. На кожным паверсе павесілі ліст паперы, дзе пацыенты могуць пакінуць скаргу на дрэннае абслугоўванне ці, наадварот, выказаць падзяку.

Першыя пажаданні не прымусілі сябе доўга чакаць: “Найміце яшчэ аднаго неўрапатолага. Хоць бы платна”, — просяць наведвальнікі паліклінікі.

Навошта ўводзіць дадатковую магчымасць для скаргаў? У сацыяльнай сетцы “УКантакце” жыхары Віцебска выказваюць свае меркаванні, маўляў, заўваг на працу медыкаў так шмат, што яны ўжо не змяшчаюцца ў асноўнай кнізе скаргаў. Іншыя палічылі, што новыя лісты для прапаноў уведзены спецыяльна, каб незадаволеныя пацыенты не прасілі кнігу скаргаў. Еўрарадыё ж лічыць, што гэта зроблена, каб пацыенты маглі запісваць свае думкі наконт працы медыкаў далёка не ходзячы.

“Каб яны [пацыенты. — Еўрарадыё] пісалі, чым незадаволеныя, нейкія пажаданні пакідалі”, — коратка растлумачылі нам у рэгістратуры паліклінікі № 2 і параілі звярнуцца да кіраўніцтва. 

Застаць галоўнага ўрача Юрыя Сцепаненку, на жаль, не атрымалася, але ў яго прыёмнай расказалі, што ад пацыентаў ніхто нічога не хавае.

“Кнігу скаргаў і прапаноў, як і раней можна браць у чацвёртым акенцы. Яна выдаецца па першым патрабаванні, ніхто яе нікуды не прыбіраў. Гэта новаўвядзенне з цэнтральнай паліклінікі, каб на ўсіх паверхах віселі такія ватманы. Каб людзі маглі пакінуць свае пажаданні”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі