Дэталі затрымання Пратасевіча: падазроны "лысы" і канфлікт з пасажырам

Раман Пратасевіч
Раман Пратасевіч

23 траўня борт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, быў пасаджаны ў Мінску. Сярод яго пасажыраў аказаўся Раман Пратасевіч, якога затрымалі ў мінскім аэрапорце. 

Перад вылетам Раман паспеў распавесці сябрам, што ў аэрапорце Афін да яго праяўляў "нездаровую цікаўнасць" рускамоўны мужчына сярэдняга веку, падцягнуты, з лысінай. Ён быў апрануты ў майку, светлыя штаны, а ў руках трымаў скураны чамаданчык. Мужчына спрабаваў сфатаграфаваць дакументы Пратасевіча, а пасля развярнуўся і пайшоў, хаця быў наступным у чарзе на рэгістрацыю.

А прадстаўнікі аэрапорта Вільнюса распавялі, што на борце самалёта адбыўся канфлікт паміж членам экіпажа і пасажырам. Са слоў аднаго з пасажыраў рэйса, экіпаж не патлумачыў прычыну пасадкі — было абвешчана, што трэба "сядзець і чакаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі