Вы тут

Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Румаса прэм'ерам, супраць быў толькі адзін

Фота: БЕЛТА

Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Сяргея Румаса прэм'ер-міністрам. Разгляд яго кандыдатуры прайшоў у Палаце прадстаўнікоў у пятніцу. Як і прагназаваў Румас у аўторак у каментары Еўрарадыё, адбылася "дача згоды на прызначэнне". З 106 прысутных дэпутатаў "за" прагаласавалі 105, "супраць" — толькі 1 (Ганна Канапацкая).

Разгляд кандыдатуры Сяргея Румаса адбыўся праз амаль паўтара месяца пасля яго прызначэння на пасаду прэм'ера Аляксандрам Лукашэнкам (замест Андрэя Кабякова, які быў адпраўлены ў адстаўку). З 18 жніўня ён кіраваў урадам без ухвалення Палатай прадстаўнікоў (паводле Канстытуцыі, прэм’ер-міністр прызначаецца кіраўніком дзяржавы “са згоды Палаты прадстаўнікоў”). На думку загадчыка кафедры Канстытуцыйнага права юрфака БДУ і аднаго з аўтараў дзеючай Канстытуцыі Рыгора Васілевіча, ніякіх парушэнняў у такім прызначэнні не было.

Мала хто верыў, што дэпутаты могуць учыніць дэмарш і не падтрымаць рашэнне Лукашэнкі.