Дэпутатка адмовілася ад лядоўні, аўтамабіля, банкаўскай карткі і... цяпла

Карла Дэжонь, дэпутатка брусэльскага парламента, збіраецца вывучыць сітуацыю з беднасцю. Яна вырашыла адчуць на сабе ўсё нягоды бедных бельгійцаў. Таму дэпутатка часова адмовілася ад аўтамабіля, лядоўні, нават тэмпературу ў сваёй кватэры яна панізіць да 14 градусаў цяпла. Таксама Карла Дэжонь пакінула сабе 180 еўра на месяц, будзе за гэтыя грошы купляць толькі самыя танныя прадукты, ды абяцае не карыстацца банкаўскай карткай.





Дарэчы, за рысай беднасці ў Бельгіі знаходзіцца больш за 15% насельніцтва. Праўда, бедным лічыцца той чалавек, прыбытак якога складае 1000 еўра і менш. Дэпутатка брусэльскага парламента па выніках свайго эксперымента збіраецца падрыхтаваць рэкамендацыі на конт таго, як найлепш можна змагацца з беднасцю.





Фота — vimeo.com