Вы тут

Дэмакратычныя сілы Беларусі запусцілі кампанію "Народная Канстытуцыя"

Паўдзельнічаюць прапануюць усім жадаючым / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Дэмакратычныя сілы Беларусі запусцілі кампанію "Народная Канстытуцыя". Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у стварэнні і вынясенні на рэспубліканскі рэферэндум праекта Канстытуцыі ад аб'яднаных дэмсіл. Як паведамляе тэлеграм-канал @rada_vision, ініцыятары кампаніі — ініцыятыва "Честные люди" пры ўдзеле Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага ўпраўленя Паўла Латушкі, Грамадскай канстытуцыйнай камісіі. Яны запусцілі платформу "Честный выбор".

Да 27 жніўня будуць праходзіць грамадскія і экспертныя дыскусіі па праекце, а таксама "народныя галасаванні" па яго найважнейшых пунктах. Мяркуецца, што грамадзяне будуць дамагацца вынясення "Народнай Канстытуцыі" на рэферэндум праз адпраўку зваротаў з такім патрабаваннем у Канстытуцыйную камісію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.