Дэмакраты звярнуліся да міжнародных структураў у справе зніклых людзей

Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў запатрабавала аб’ектыўнага расследавання ў Беларусі па фактах гвалтоўнага знікнення людзей.

Нагадаем, 57 дзяржаваў свету сёлета падпісалі Міжнародную канвенцыю для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, ухваленую Генеральнай асамблеяй ААН. Але Беларусь яе праігнаравала.

У заяве Палітрады АДС адзначаецца, што бяздзейнасцю ў расследаванні знікненняў апанентаў рэжыму Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага “цяперашні ўрад дыскрэдытуе народ Беларусі ў вачах усёй сусветнай супольнасці”.
Дэмакраты заклікалі Рабочую групу ААН па гвалтоўных і знікненнях і іншыя міжнародныя структуры трымаць пад кантролем справы аб знікненнях у Беларусі, ды нагадваць беларускаму ўраду пра неабходнасць выканання сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. 

Нагадаем, што 30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі