Дэкларацыя Зяленскага: віла ў Італіі, кватэра ў Брытаніі і $600 тыс. на рахунку

Reuters
Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падаў электронную дэкларацыю аб даходах за 2018 год, у якой, у прыватнасці, указаў вілу ў Італіі і кватэру ў Вялікабрытаніі.

Дэкларацыю апублікавала Нацыянальнае агенцтва па папярэджанні карупцыі.

Так, сярод нерухомасці Зяленскі ўказаў дом плошчай 353,5 квадратных метраў у Кіеўскай вобласці, зямельны ўчастак у 1200 квадратаў у Кіеўскай вобласці, тры кватэры ў Кіеве — 131,9, 254,5 і 198,6 квадратаў, частка з іх — у агульнай уласнасці , кватэру ў анэксаваным Крыме у 129,8 квадратаў, якая належыць жонцы Алене, а таксама яшчэ адну кватэру ў Кіеве плошчай 284 квадраты, якая належыць ёй.

Сярод замежнай нерухомасці — кватэра ў Вялікабрытаніі плошчай 91,9 квадраты, якую Зяленскі разам з жонкай арандуюць, жылы дом у Італіі плошчай 413 квадратных метры, якім прэзідэнт валодае праз кампанію "San Tommaso S.R.L.". Вілы ў Італіі не было ў дэкларацыі за 2017 год.

Таксама ў Зяленскага з жонкай маюцца пяць аб'ектаў незавершанага будаўніцтва — гасцінічныя нумары ў Грузіі.

За 2018 год на асноўным месцы працы Зяленскі зарабіў 4,2 млн. грывень ($159 тыс.) і задэклараваў яшчэ больш за 5,5 млн. грывень ($208 тыс.). Алена Зяленская зарабіла 4,9 млн. грывень ($185 тыс.). На банкаўскіх рахунках новага прэзідэнта Украіны каля 600 тысяч долараў, а наяўных — каля 300 тысяч долараў.

Зяленскі і яго жонка з'яўляюцца канчатковым бенефіцыярам таварыстваў з абмежаванай адказнасцю "Киноквартал", "Студыя квартал — 95", "ЗЕЛАРИ ФИШ", а таксама кампаній "Aldorante Limited" (Кіпр), "Vilhar Holdings Limited" (Кіпр), "Film Heritage inc." (Беліз), "San Tommaso S.R.L." (Італія).

Поўная дэкларацыя новага прэзідэнта Украіны тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі