Данілаў: Украіна ўдарнымі тэмпамі пераўзбройваецца па стандартах НАТА

Каля мільёна ўкраінцаў атрымліваць баявы і вайсковы досвед. Пра гэта заявіў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей Данілаў. Па яго словах, насуперак "дэмілітарызацыі", супраць якой нібыта ваюе Расія ва Украіне, у краіне адбылася "максімальная мілітарызацыя". 

"Украіна ўдарнымі тэмпамі пераўзбройваецца па стандартах НАТА. Адбываецца пастаяннае назапашванне і насычэнне Сіл абароны заходнімі ўзбраеннямі і тэхналогіямі", — распавядае Данілаў.

Таму, не сумняецца старшыня РНБУ, украінская якасць пераможа расійскую колькасць.

Генсек НАТА Енс Столтэнберг перакананы, што краіны Захаду мусяць працягваць пастаўляць ва Украіну столькі зброі, колькі гэта неабходна. 

"Так доўга, наколькі гэта неабходна, увесь мой меседж складаецца ў тым, што мы павінны быць гатовыя да доўгага шляху. Я не магу дакладна сказаць, колькі працягнецца гэтая вайна. Але я проста кажу асобам, якія прымаюць рашэнні ў сталіцах НАТА… што мы маем палітычны і маральны абавязак аказваць істотную падтрымку цягам працяглага часу", — перакананы кіраўнік Паўночна-атлантычнага альянсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.