Дагэтуль невядомая прычына адмены звароту Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу

Па-ранейшаму застаецца таямніцай прычына адмены традыцыйнага звароту Аляксандра  Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу краіны.  Ён быў раней прызначаны і анансаваны афіцыйнымі СМІ якраз на 22 красавіка. Аднак Лукашэнка ў гэты дзень паехаў наведваць аграгарадкі Іўеўскага раёна.

Ніякіх афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма. "Наша ніва" мяркуе, што адменай звароту можа быць спроба ўнікнуць у замежных СМІ паралеляў з працэсам моладзевых актывістаў, што сканчаўся таксама сёння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі