Да праектуемага комплексу "Мінск-сіці" будзе падведзена трэцяя лінія метро

Да праектуемага комплексу "Мінск-сіці" будзе падведзена трэцяя лінія метрапалітэна. Пра гэта 13 чэрвеня паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Нікіцін. "Зараз мы праектуем забудову раёна, а са студзеня наступнага года пачнецца распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта трэцяй лініі метрапалітэна працягласцю 5,5 км на пяць станцый", – канкрэтызаваў спадар Нікіцін.

Комплекс "Мінск-сіці" будзе створаны на месцы аэрапорта "Мінск-1" і Мінскага авіярамонтнага завода, якія плануецца вынесці за межы горада. Будаўніцтва цэнтра павінна распачацца ў 2009 годзе адразу пасля заканчэння праектных работ.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі