Вы тут

Да канца года зменяцца межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей

Вікіпедыя

18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №104 "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей", інфармуе БЕЛТА.

Межы гэтых абласцей былі вызначаныя больш за 60 гадоў таму па мапах, якія існавалі на той час. За гэты перыяд у выніку меліярацыйных ды іншых работ, будаўніцтва дарог межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці: рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі ды інш.

Указ кіраўніка дзяржавы прадугледжвае, што з 1 снежня 2019 года будуць вызначаныя межы Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, іх раёнаў і горада Жодзіна. Таксама гэтыя змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў будць зарэгістраваныя ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Мяжы Брэсцкай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з дзяржаўнай мяжой Беларусі з Украінай, будуць змененыя пасля завяршэння дэмаркацыі.

За выдачу (афармленне) дакумента, якi сведчыць права на зямельны ўчастак, пры змене межаў пошліна спаганяцца не будзе. Плата за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомасці, а таксама тарыфы на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў будуць афармляцца з паніжальнымі каэфіцыентамі. 

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе. Дзеянне дамоваў на арэнду зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваюцца да спынення тэрміну арэнды.