Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі на 1 мільён еўра выявілі літоўскія мытнікі

Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі на 1 мільён еўра выявілі літоўскія мытнікі

Літоўскія мытнікі выявілі вялікую партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі. Правезці іх спрабавалі праз пункт пропуску Лаварышкес, піша прэс-служба Літоўскай мытні. 

У беларускай фуры, якая перавозіла дошкі, мытнікі выявілі 280 тысяч пачкаў цыгарэт. Мытнікі ацанілі кантрабанду прыкладна ў мільён еўра. 

Знайсці кантрабанду ўдалося пры праверцы з дапамогай мабільнай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю. Па словах мытнікаў, драўніна з'яўляецца адным з самых папулярных прыкрыццяў для кантрабандыстаў.

Суд арыштаваў кіроўцу фуры на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі