ЦВК просяць папярэдзіць ініцыятыўную групу Лукашэнкі — збіралі подпісы без масак

ЦВК просяць папярэдзіць ініцыятыўную групу Лукашэнкі — збіралі подпісы без масак

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Вольга Кавалькова накіравала скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Яна просіць правесці праверку і вынесці папярэджанне за парушэнне заканадаўства ініцыятыўнай групе іншага патэнцыйнага кандыдата, дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Кавалькова спасылаецца на відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце — пры пакватэрным абходзе ў Гомелі сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі не выкарыстоўвала сродкі абароны — ахоўную маску і пальчаткі, паведамляе bchd.info. А ў адной з пастаноў ЦВК гаворыцца, што "сябры ініцыятыўных груп пры зборы подпісаў прытрымліваюцца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі". Маецца на ўвазе якраз ужыванне масак, апрацоўка рук і выкарыстанне антысептыкаў.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што за чатыры дні за яго вылучэнне сабрана ўжо каля 200 тысяч подпісаў. І збор будзе працягвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі