Вы тут

Цвілыя апоры, дзіркі ў даху — КДК праверыў дзіцячыя сады Гродзенскай вобласці

Пры праверцы дзіцячых садкоў Гродзенскай вобласці было выяўлена больш за тысячу парушэнняў​ / sb.by

Падчас праверак дзіцячых садкоў Гродзенскай вобласці прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю выявілі 1040 парушэнняў. Больш за палову з іх (478) тычылася санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, другая значная частка (472) — праблем з канструктыўнымі элементамі, паведамляе sb.by.

Размова, у тым ліку, аб альтанках — так званых, ценявых навесах. Кантралёры выявілі, што ў некаторых дзіцячых садках гэтыя аб'екты мелі сур'ёзныя заганы: "прагнілыя альбо неўмацаваныя апоры, дзіркі ў даху, разбураная кладка". А ў адным з ясляў-садоў Ваўкавыска "пабудова і зусім знаходзілася ў аварыйным стане".

У сталовых кантралёры знаходзілі "пратэрміноўку", а таксама мяса, "якое, мабыць, было недаўкладзена ў стравы, якія гатавалі для дзяцей". Акрамя таго, у адным з садкоў Слоніма, выявілі правяраючыя, на падвячорак дзецям хацелі прапанаваць гнілыя апельсіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.