Ціханоўская заклікала свет патрабаваць поўнага вываду расійскіх войскаў з РБ

Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць патрабаваць поўнага вываду расійскіх войскаў з Беларусі. У сваім відэазвароце яна падкрэслівае, што іх прысутнасць супярэчыць беларускаму канстытуцыйнаму нейтралітэту і пагражае Еўропе.

"Расійскія войскі не павінны быць ні на тэрыторыі нашай краіны, ні на тэрыторыі Украіны, — гаворыць палітык. — Пасля пабачаных здымкаў з Бучы, спадзяюся, не трэба тлумачыць, чаму".

Ціханоўская падкрэслівае, што расійскія вайскоўцы паводзяць сябе ў Беларусі з выклікам, у некаторых гарадах на поўдні краіны іх канцэнтрацыя ўжо стала пагрозлівай.

"Спадзяюся, што мяне пачуюць у свеце, у Еўрасаюзе, ва Украіне, у ААН",— заявіла Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.