Ціханоўскі: да тых, хто піша мне лісты ў турму, пачала прыходзіць міліцыя

Ціханоўскі: да тых, хто піша мне лісты ў турму, пачала прыходзіць міліцыя

Да тых, хто піша лісты Сяргею Ціханоўскаму ў турму, пачала прыходзіць міліцыя. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да сваёй прыяцелькі. 

"Твой ліст атрымаў. Ён першы і пакуль адзіны ў гомельскім СІЗА. Хто хоча — няхай пішуць. Але не забываюць, што пісаць палітычным у Беларусі небяспечна. Мне многія пісалі, што пасля да іх прыходзіў участковы і пытаўся: "Навошта вы пішаце?"цытуе Радыё "Свабода" ліст Ціханоўскага. 

Ён, дарэчы, напісаў, што ў турме не мае газет, лістоў і тэлевізара. Аднак ужо ведае аб прымусовай пасадцы самалёта Ryanair. "Такое адчуванне, што нехта хоча закапаць Беларусь сваімі рукамі. Веру ў лепшае", — дадаў палітвязень.

Ціханоўскі знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Прыкладна ў сярэдзіне чэрвеня павінен пачацца суд над ім, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым, Ігарам Лосікам, Дзмітрыем Паповым. Ім пагражае да 12 і 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі