Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі Францыі

Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі Францыі

Святлана Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі Францыі. Гэта адбылося праз відэасувязь на пасяджэнні камітэта па замежных справах ніжняй палаты.

"Я яшчэ раз хачу падкрэсліць, што для нас неацэнная падтрымка Францыі ў гэтыя цяжкія моманты для беларускага народа", цытуе словы Ціханоўскай яе тэлеграм-канал. Беларускі палітык высока ацаніла гатоўнасць прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, з якім нядаўна сустракалася ў Вільні, "садзейнічаць у вырашэнні беларускага крызісу". Яна ўдзячная Францыі, "як дзяржаве-ўдзельніцы АБСЕ, за запуск маскоўскага механізму для стварэння незалежнай экспертнай місіі", якая вывучыць парушэнне правоў чалавека ў нашай краіне.

Ціханоўская ў сваім выступе падкрэсліла, што ўсе злачынствы супраць беларускага народа павінны расследавацца, а вінаватыя — пакараныя. Яна заклікала французскіх парламентароў выказаць салідарнасць з беларусамі, якія трапілі пад рэпрэсіі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што пад рэпрэсіі трапілі "самыя лепшыя, самыя таленавітыя людзі нашай краіны". Палітык згадала баскетбалістку Алену Леўчанка, якая адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі