Вы тут

Ціханоўская сёння правядзе тры пікеты — у Глыбокім, Наваполацку і Віцебску

На барысаўскім мітынгу ў падтрымку Ціханоўскай / ex-press.by

На 24 ліпеня ў кандыдаткі Святланы Ціханоўскай прызначаныя тры сустрэчы з выбарцамі. 

У 13:30 яна правядзе пікет у Глыбокім — на пляцоўцы каля супермаркета "Белмаркет" па вуліцы Леніна, 107Б.

У 16:30 у Ціханоўскай запланаваны выступ у Наваполацку — каля ўваходу ў гарадскі парк культуры і адпачынку па вуліцы Паркавай.

А ў 19:00 сустрэча павінна прайсці ў Віцебску ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Суправаджаць Ціханоўскую ў паездках будуць прадстаўніцы аб'яднанага штаба Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.

Дарэчы, на мітынг, які прайшоў 23 ліпеня ў Барысаве сабралося каля 5000 чалавек. Як распавядала Еўрарадыё, па дарозе на мітынг ДАІ спыняла машыны, у якіх каманда Ціханоўскай ехала на сустрэчу. Але ўсё абмежавалася праверкай дакументаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.