Ціханоўская — суддзям і пракурорам: вашымі рукамі робяць асабістую помсту

Ціханоўская — суддзям і пракурорам: вашымі рукамі робяць асабістую помсту

Святлана Ціханоўская пракаментавала справу мужа. 11 сакавіка Сяргею Ціханоўскаму выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса ("арганізацыя масавых беспарадкаў", "распальванне сацыяльнай варожасці", "перашкода працы ЦВК", "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

“Абвінавачванні Сяргею — гэта не суд, а расправа, — піша Ціханоўская. — Суддзям, следчым і пракурорам, якія збіралі гэтую справу, хачу сказаць: я разумею, што пры тым рэжыме вы ўжо нічога не вырашаеце. Але вашымі рукамі зараз робяць асабістую помсту — помсту чалавеку, які стаў сапраўдным лідэрам беларусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі