Ціханоўская — пра вяртанне: мы з Навальным у розных сітуацыях

Ціханоўская — пра вяртанне: мы з Навальным у розных сітуацыях

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" выказалася наконт перспектыў свайго вяртання ў Беларусь. З лета 2020-га яна з дзецьмі жыве ў Літве. На радзіме застаўся яе муж Сяргей Ціханоўскі, палітвязень, які за кратамі з траўня мінулага года.

Ціханоўская прызналася, што думае пра вяртанне. "Але ў Беларусі няма закона, і ў Беларусі ўжо шмат палітычных зняволеных, многія затрыманыя, — кажа яна. — Нават калі я вярнуся і мяне пасадзяць у турму, на кагосьці гэта паўплывае — людзі, безумоўна, адрэагуюць. Але я ўпэўненая, што [на свабодзе] змагу зрабіць нашмат больш, чым калі проста стану чарговай ахвярай і апынуся ў турме".

Святлана Ціханоўская адзначыла, што яна і расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны (ён вярнуўся ў Расію з Германіі і адразу ж трапіў за краты) знаходзяцца ў розных сітуацыях.

"Навальны — ужо палітык, і ён займаецца гэтым не адзін год, — кажа Ціханоўская. — Я апынулася ў гэтым становішчы воляй лёсу. Я не планавала стаць прэзідэнтам".

Па словах Святланы Ціханоўскай, яна адчувае адказнасць за сваіх дзяцей. Аднаму з іх патрэбен асаблівы догляд. "І мне трэба двойчы падумаць, перш чым прымаць рашэнне аб вяртанні ў Беларусь", — сказала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі