Ціханоўская папрасіла ЕС прызнаць АМАП і ГУБАЗіК "экстрэмісцкімі арганізацыямі"

Ціханоўская папрасіла ЕС прызнаць АМАП і ГУБАЗіК "экстрэмісцкімі арганізацыямі"

Святлана Ціханоўская папрасіла ЕС прызнаць АМАП і ГУБАЗіК "экстрэмісцкімі арганізацыямі", паведамляе тэлеканал "Белсат". Яны ўдзельнічаюць у жорсткіх разгонах мірных акцый пратэсту ў Беларусі і затрыманнях тысяч людзей.

І АМАП, і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй уваходзяць у структуру МУС Беларусі. Яны актыўна ўдзельнічалі ў знішчэнні народнага мемарыялу Раману Бандарэнку і затрыманні яго абаронцаў.

Раней Ціханоўская ініцыявала стварэнне Народнага трыбуналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі