Ціханоўская: маштабы рэпрэсій у дачыненні журналістаў жахлівыя

Ціханоўская: маштабы рэпрэсій у дачыненні журналістаў жахлівыя

Святлана Ціханоўская звярнулася да незалежных журналістаў Беларусі. "Маштабы рэпрэсій у дачыненні журналістаў жахлівыя, — кажа яна. — ...Практычна ўсе карэспандэнты замежных выданняў пазбаўлены акрэдытацыі".

Ціханоўская агучыла сумную статыстыку пераследу журналістаў у нашай краіне ў апошнія месяцы. Дзясяткі іх пабывалі за кратамі, яшчэ 17 чалавек працягваюць там знаходзіцца. У аўторак стала вядома, што затрыманыя журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова прызнаныя палітзняволенымі.

"Нават на вайне камізэлька з надпісам "Прэса" з'яўляецца недатыкальнай, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Журналістаў, як і медыкаў, не чапаюць у самых гарачых кропках свету. Але толькі не ў Беларусі, бо гэтаму рэжыму не патрэбна сумленная журналістыка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі