Ціханоўская: гэтую музыку не заглушыш, яна гучыць у нашых сэрцах

Ціханоўская: гэтую музыку не заглушыш, яна гучыць у нашых сэрцах

Святлана Ціханоўская звярнулася да дзеячоў культуры (артыстаў, паэтаў, музыкаў, мастакоў), якія падтрымліваюць мірны беларускі пратэст. "Доўгі час культурнае жыццё ў Беларусі падзялялася на "дзяржаўнае" і "незалежнае", гэтыя бакі не сустракаліся і былі апазіцыяй адзін да аднаго, — піша яна. — Цяпер мы — адзіны народ, які шануе сваіх герояў".

Ціханоўская называе героямі рэжысёраў, артыстаў, музыкаў з Вялікага тэатру оперы і балета, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Сучаснага мастацкага тэатру, Новага драматычнага тэатру, Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру, якія "выказалі мірны супраціў рэжыму, рызыкуючы свабодай і працай".

"Нашыя героі — усе, хто пацярпеў ад рэжыму за свой персанальны пратэст, — працягвае апазіцыйная лідарка. — Кожны дзень рэжым выкрадае людзей, якія проста граюць музыку і спяваюць, каб падтрымаць беларусаў. Але гэтую музыку не заглушыш. Яна гучыць у нашых сэрцах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі