Ціханоўская — Еўрапарламенту: Лукашэнка ператварае краіну ў Паўночную Карэю

Ціханоўская — Еўрапарламенту: Лукашэнка ператварае краіну ў Паўночную Карэю

Святлана Ціханоўская расказала Камітэту па замежных справах Еўрапарламента пра сітуацыю ў Беларусі. 

Як паведамляе яе прэс-служба, Ціханоўская згадала захоп грамадзянскага самалёта і арышт Рамана Пратасевіча разам з Сафіяй Сапегай, атаку на TUT.by, гібель палітвязня Вітольда Ашурка і перанос мясцовых выбараў на паўтара года. Ціханоўская падкрэсліла, што Лукашэнка стаў пагрозай не толькі для беларусаў, але і для міжнароднай супольнасці.

На яе думку, стратэгія Еўрасаюза па назіранні за сітуацыяй у Беларусі не спрацавала, таму неабходна пачаць рашучыя сістэмныя меры па развязанні глыбокага крызісу ў краіне. Ціханоўская заявіла, што сітуацыя, падобная да захопу самалёта Ryanair, можа паўтарыцца ў будучыні, бо "Лукашэнка ператварае краіну ў еўрапейскую Паўночную Карэю — непразрыстую, непрадказальную і небяспечную".

Яна заклікала Еўрасаюз да наступных крокаў: 

— неадкладна прыняць чацвёрты пакет санкцый і абвясціць пра пачатак распрацоўкі пятага;

— запусціць комплексны план дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі;

— публічна праводзіць палітыку непрызнання Лукашэнкі, даць зразумець Расіі ды іншым дзяржавам пра будучы перагляда або ануляванне любых пагадненняў або кантрактаўы, падпісаных з рэжымам;

— адмаўляць у якой-небудзь фінансавай падтрымцы ўрадавых запытаў, устрымацца ад новых інвестыцый у Беларусь і новых крэдытных ліній беларускім банкам, а таксама забараніць увоз з Беларусі нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, вырабаў з металу, драўніны і вырабаў з яе;

— неадкладна склікаць міжнародную палітычную канферэнцыю высокага ўзроўню па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі;

— узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных медыя, распрацаваць праграмы дапамогі для рэпрэсаваных беларусаў;

— ствараць групы сяброў Беларусі ў нацыянальных парламентах, каб беларускі крызіс знаходзіўся на міжнародным парадку дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі