Ціханоўская абвясціла 7 лютага Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю

Ціханоўская абвясціла 7 лютага Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю

Святлана Ціханоўская абвясціла 7 лютага Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю.

Яна заклікала дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае мірную барацьбу беларусаў, правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці з Беларуссю з улікам усіх абмежаванняў па COVID. У сацсетках палітыкам і вядомым асобам прапануецца падтрымаць кампанію з хэштэгам #standwithbelarus.

Напярэдадні гэтай даты, 6 лютага, у супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай і ініцыятывай "Беларусы замежжа" пачнецца вялікая канферэнцыя салідарнасці, да якой можна будзе далучыцца анлайн. Падчас канферэнцыі пройдуць круглыя сталы па пытаннях Беларусі і запуску новых Народных амбасадаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі