Вы тут

Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі?

Грамадскі актывіст Сяргей Бульба і палітолаг Андрэй Ягораў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

У адказ на прымус нашай краіны да так званай паглыбленай інтэграцыі з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер". Якая ставіць за мэту адмену прызначанага на 8 снежня падпісання "інтэграцыйнай" дамовы і спыненне "любых спроб гандлю суверэнітэтам краіны".

Што дае падставы сябрам кампаніі "Свежы вецер" меркаваць, што распрацаваныя дакументы і дарожныя карты па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі нясуць пагрозу незалежнасці нашай краіны? Чаму падпісанты пад патрабаваннямі кампаніі "Свежы вецер" не вераць словам беларускіх чыноўнікам, што ніякай пагрозы нашаму суверэнітэту ў гэтай інтэграцыі няма? Якімі сродкамі сябры кампаніі плануюць дамагацца выканання сваіх патрабаванняў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскі актывіст Сяргей Бульба і палітолаг Андрэй Ягораў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.