Вы тут

Ці справядліва пакаралі свабодалюбівага мінскага святара?

Аляксандр Шрамко, фота Еўрарадыё

14 кастрычніка іерэй Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыхода ў мінскім Сухараве Аляксандр Шрамко сфатаграфаваў і апублікаваў у Фэйсбуку фота аўтамабіля, на якім прыехаў Кірыл, дываноў, якія паслалі ў яго гонар, і святароў з рацыямі. Святар раскрытыкаваў паводзіны патрыярха: Кірыл праігнараваў вернікаў, якія некалькі гадзін чакалі яго ля царквы. На наступны дзень, 15 кастрычніка, бацюшку, апранутага для літургіі ў мінскім храме ў гонар Усіх Святых (яго павінен быў асвячаць патрыярх Кірыл), папрасілі пакінуць цырымонію. А ўжо 16 кастрычніка айцец Аляксандр быў выкліканы ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне БПЦ, дзе атрымаў афіцыйную паперу аб забароне служэння. За "парушэнне іерэйскай прысягі, клятвапарушэнне і сістэматычныя публікацыі ў СМІ паведамленняў, якія зневажаюць праваслаўную царкву і сеюць у сэрцах людзей варожасць і нянавісць".

У жывым эфіры Еўрарадыё айцец Аляксандр распавядае, ці была ў яго допісе абраза патрыярха Кірыла і парушэнне іерэйскай прысягі, ці згодны ён з рашэннем кіраўніцтва БПЦ наконт свайго адлучэння на год ад служэння, ці падтрымалі іерэя вернікі Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыхода і як ён успрыняў забарону насіць крыж?

 

Гаворым са святаром Аляксандрам Шрамко.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.