Вы тут

Ці можна на "Чарнобыльскі шлях" прыйсці з БЧБ-сцягам? Адказвае намміністра МУС

"Чарнобыльскі шлях 2017". Фота: Еўрарадыё.

25 сакавіка ля Опернага тэатра ў Мінску прайшоў вялікі канцэрт, прысвечаны Дню Волі. Многія прыйшлі на яго з бел-чырвона-белымі сцягамі, пад якімі 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Міліцыя нікога не чапала, але калі гледачы пачалі разыходзіцца, затрымала некалькі чалавек з БЧБ-сцягамі на плячах.

"Вы былі ў Чарнобылі? А я быў. Ведаеце, дзе афіцыйныя мерапрыемствы будуць праходзіць? Там, дзе проста трэба прыйсці і схіліць галаву за тых, хто там быў, хто атрымаў шкоду здароўю. Хто там, не дай Божа, галаву склаў. Ёсць насупраць сквера ў Савецкім раёне, дзе праходзяць усе грамадска-палітычныя мерапрыемствы, царква. Вы туды прыйдзіце і памаліцеся, калі ласка.

Я гэта вам кажу як чарнобылец і перасяленец. А ператвараць гэта ў палітычную акцыю, калі вы ні слыхам, ні духам, пра што гаворка, я б вам не рэкамендаваў.

Гэта грэх вялікі".

Скончыўшы рэпліку, намеснік міністра паклаў слухаўку.

Зразумелі цяпер, ці будуць затрымліваць на "Чарнобыльскім шляху" за БЧБ-сцяг?