Чыгуначны вакзал Краматорска абстралялі, ёсць загінулыя і раненыя

Расійскія войскі абстралялі чыгуначны вакзал ўкраінскага Краматорска дзвюма ракетамі. Пры гэтым загінулі і пацярпелі дзясяткі людзей, якія збіраліся эакуяваца. Пра гэта піша hromadske.ua са словаў старшыні праўлення "Укрзалізныці" Аляксандра Камышына.

Кіраўнік Данецкай ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка заяўляе, што ўдар быў нанесены касетнымі снарадамі. на месцы трагедыі працуюць паліцыянты і ратавальнікі.

"Касетным Іскандэрам па чыгуначным вакзале Краматорска ўдарылі рускія фашысты... Рашысты добра ведалі, куды цэляцца і чаго хочуць: яны хочуць узяць у закладнікі як мага больш мірных людзей, хочуць знішчыць усё ўкраінскае", — напісаў ён.

Па словах Аляксея Арастовіча, больш за 30 чалавек загінулі, а больш за 100 атрымалі раненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.