Вы тут

Чатыры гады на дваіх: гродненцаў пакаралі "хіміяй" за тое, што сталі ў счэпку

Пратэсты ў Беларусі / ТАСС

У Ленінскім судзе Гродна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчын абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Паводле словаў дзяржабвінаваўцы Анжалікі Бутрымовіч, Ляшкевіч і Клімаў удзельнічалі 9 жніўня 2020 года ў несакцыянаваным масавым мерапрыемстве. Яны аказвалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, натхнялі іншых на супрацьпраўныя дзеянні, не рэагавалі на патрбаванне разыйсціся. Разам з іншымі асобамі Ляшкевіч і Клімаў утварылі счэпку і перакрылі рух грамадскага транспарту.

Першае пасяджэнне па справе прайшло яшчэ 27 ліпеня, аднак пазней разгляд неаднаразова адкладаўся праз забеспячэнне мераў бяспекі для сведак, хваробу абвінавачаных і пракурора. 

У выніку суддзя Руслан Гурын прызнаў Ляшкевіча і Клімава вінаватымі і пакараў кожнага з іх двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.