Чаму нейтральная Беларусь галасуе ў ААН супраць Украіны? Абмяркоўваем у 16.00

Чаму нейтральная Беларусь галасуе ў ААН супраць Украіны? Абмяркоўваем у 16.00

Другі год запар, галасуючы ў ААН па рэзалюцыю, датычную парушэння правоў чалавека ў Крыме, Беларусь галасуе супраць. Што, па меркаванні ўкраінскіх палітыкаў, ставіць пад сумнеў нейтральны статус афіцыйнага Мінска. Чаму Беларусь падчас такога галасавання не можа нейтральна ўстрымацца? Ці існуе рэальная пагроза таго, што такая палітыка нашай дзяржавы прывядзе да рашэння перанесці з Мінска ў іншую краіну перамоўную пляцоўку па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе? Ці пагаршаюць такія мала падобныя да нейтральных паводзіны Мінска імідж нашай краіны ў свеце? Які сёння ўзровень узаемадзеяння паміж Беларуссю і Захадам ― ці дазваляе ён ехаць на саміт Усходняга партнёрства Аляксандру Лукашэнку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам са старшым аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзянісам Мельянцовым.

Слухайце размову з Дзянісам Мельянцовым у 16.00 адразу пасля выпуску навін. А таксама глядзіце відэастрым на нашых старонках у сацсетках: Facebook, “Вконтакте”, “Одноклассники” і на нашым канале ў Youtube

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі